Як паведамляюць беларускія незалежныя СМІ, быў затрыманы малады чалавек, які ў сацыяльных сетках выказаў сваё меркаванне аб цяперашняй сітуацыі ў Казахстане.
Малады чалавек у сваім каментарыі напісаў: «Класс, казахі малайцы, іх да нас трэба». Гэтага было дастаткова, каб зацікавіць беларускую міліцыю і спецслужбы.
Пасля затрымання міліцыянты запісалі кароткае відэа, дзе малады чалавек выказвае шкадаванне за свае паводзіны. Відэа апублікавана ў сацыяльных сетках, звязаных з МУС.
Гэтым метадам прыніжэння і пераследу беларускіх грамадзян, якія маюць супрацьлеглыя погляды, МУС карыстаецца з 2020 года. Паводзіны беларускіх сілавікоў нагадваюць брутальную практыку «кадыраўцаў» у Чачні, дзе ў дачыненні да людзей з іншымі поглядамі ужываецца фізічная сіла, а потым іх пымушаюць выбачаюцца перад Рамзанам Кадыравым, такія звароты запісваюцца на відэа.