Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Лідзе затрымалі п’янага таксіста. У крыві мужчыны выяўлена 3,12 праміле алкаголю.
Дзякуючы пільнасці жыхароў вуліцы Чырвонаармейскай, учора каля гадзіны 13:50 супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі п’янага таксіста, які, па словах відавочцаў здарэння, паводзіў сябе неадэкватна.
Мужчыну затрымалі на вуліцы Чырвонаармейскай побач з домам нумар 106 якраз тады, калі ён спрабаваў пакінуць стаянку. Знешні выгляд кіроўцы адназначна сведчыў пра тое, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, што ў сваю чаргу пацвердзілі аналізы, якія выявілі ў крыві таксіста 3,12 праміле алкаголю.
На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення – паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Жыхару Ліды пагражае вялікі штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў.
Крыніца: Лідская Газета