Да 1 красавіка нарвежская кампанія Yara спыняе закупку калійных угнаенняў з Беларусі, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Кіраўніцтва Yara тлумачыць гэтае рашэнне тым, што міжнародныя санкцыі перашкодзілі бесперабойнаму і свабоднаму гандлю.
“Yara імкнецца выконваць усе ўжываныя законы і правілы, у тым ліку санкцыі. Нягледзячы на тое, што пастаўкі Yara з Беларусі цалкам адпавядаюць дзеючым санкцыям, іншыя звёны ланцужка паставак адмаўляюцца ад асноўных паслуг, неабходных для забеспячэння экспарту калійных угнаенняў з Беларусі, у выніку чаго Yara ініцыявала згортванне дзейнасці па пастаўках”, – паведамілi ў кіраўніцтве кампаніі.
Yara – адзін з ключавых партнёраў кампаніі “Беларуськалія”. Больш за год прадстаўнікі апазiцыi просяць прадпрыемства спыніць супрацоўніцтва з дзяржпрадпрыемствам.