Памежная ахова Польшчы паведамляе, што за апошнія суткі 49 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу.
У Мельніку група з дзясятак агрэсіўных людзей спрабавала перайсці мяжу. У кiрунку палiцэйскiх паляцелі камяні і бярвенні. Памежная служба Польшчы дадала ў сваім паведамленні, што мігрантам дапамагалі беларускія сілавікі.
Нельга сказаць, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабільная. Функцыянеры, якія ідуць на дзяжурства на мяжу, не ведаюць, вернуцца дадому ці паедуць у шпіталь, як і памежнік, якога ўчора ўдарылі па галаве, паведаміла прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска.
У студзені было больш за 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.