У гродзенскім архіве знойдзены незвычайны дакумент: устаноўлена, дзе пахаваны 13-гадовы абаронца Гродна Тадзiк Ясінскі, закатаваны савецкімі жаўнерамі і прывязаны да танка як «жывы шчыт». Метрычны запіс смерці Ясінскага апублікаваў гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч.

У верасні 1939 года ён быў адным з тых, хто спрабаваў перашкодзіць савецкім танкам, якія ўвайшлі ў Гродна. Тады Саветы выкарысталi ў якасці жывога шчыта 13-гадовага польскага хлопчыка. Хлопчык загінуў на руках у маці, якая паспела сказаць яму: «Тадзік, будзь шчаслівы! Польскае войска вярнулася! Уланы з харугвамі! Спяваюць!»

Ужо 80 гадоў гродзенцы расказваюць гісторыю юнага героя. Яго імя ўвекавечыла Гражына Ліпіньска ў кнізе «Калі я забуду пра іх…» У родным горадзе Тадзiка была створана сімвалічная магіла, а сам герой быў пасмяротна ўзнагароджаны Камандорскім крыжам ордэна Polonia Restituta.

Пацвердзілася існаванне паўміфічнага абаронцы Гродна Тадзіка Ясінскага: у архіве знайшлі запіс аб яго смерці і пахаванні

Метрычны запіс смерці Тадзіка Ясінскага. Крыніца: telegram-канал MOST

Падзеі тых дзён дагэтуль выклікаюць дыскусіі паміж беларускімі і польскімі гісторыкамі: адны кажуць, што падлетак змагаўся за горад і загінуў, іншыя лічаць, што гэта была легенда, прыдуманая ў мэтах прапаганды, адпрэчваючы пры гэтым існаванне юнага героя.

Аднак напрыканцы мінулага года ў гродзенскім архіве былі знойдзены дакументы, якія пацвярджаюць фактычнае існаванне Ясінскага і яго гібель падчас баёў пры абароне Гродна ў верасні 1939 г.

Такіх маладых і адважных герояў у 1939 годзе на Крэсах было больш. Галоўнакамандуючы генерал Уладзіслаў Сікорскі звярнуўся да жыхароў Гродна так: «Вы другія арляняты. Я пастараюся, каб ваш горад атрымаў Virtuti Militari і званне «Заўсёды верны».

У 2009 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі пасмяротна ўзнагародзіў Тадэвуша Ясінскага Камандорскім крыжам ордэна Адраджэння Польскай Рэспублікі за «выдатныя заслугі дзеля незалежнасцi Рэспублікі Польшча, за праяўлены гераізм падчас абароны Гродна ў верасні 1939 года».

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)