Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, 11 студзеня беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 68 чалавек.
Дзве групы нелегалаў у складзе 15 і 18 чалавек спрабавалі перасекчы мяжу на ўчастку, які ахоўваецца пагранзаставай у Мельніку. На іншых участках мяжы, побач з гарадкамі Дубічэ-Царкеўнэ і Ліпск, адбыліся правакацыі з боку беларускіх памежнікаў, у т.л. асляпленне лазерамі і пашкоджванне калючага дроту.
Nagranie z pojazdu obserwacyjnego Straży Granicznej.
Grupa 15 nielegalnych imigrantów-obywateli Iraku, przekroczyła granicę we wtorek 11.01 na odcinku #PSGMielnik Cudzoziemcy próbowali się ukryć w zabudowaniach gospodarczych. Wszyscy zostali zatrzymani.#zgranicy #PJN pic.twitter.com/lE9o6zt5FG
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) January 12, 2022
Польская памежная ахова таксама паведамляе, што ўчора былі затрыманыя 4 грамадзяніна Грузіі, г.зв. «памочнікаў», якія намагаліся дапамагчы імігрантам нелегальна перасекчы польскую мяжу. З пачатку гэтага года польскія памежнікі затрымалі 11 «памочнікаў», летась — 426 чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Украіны і Грузіі.