Пра гэтае рашэнне паведаміў камандзір Падляшскага памежнага аддзелу генерал Анджэй Якубашэк.

На нашу думку, істотных зменаў з моманту закрыцця памежнага пераходу ў Кузніцы не адбылося, сказаў Якубашэк. Ён ацаніў, што ў Беларусі яшчэ ёсць — ад некалькіх да некалькіх тысяч мiгрантаў — якія прыехалі туды з намерам незаконна перасекчы мяжу з Польшчай і ЕС, перадае Польскае радыё 24.

Памежны пераход у Кузніцы закрыты з лістапада 2021 года. Нагадаем, што тады ў выніку супрацьпраўнай акцыі, каардынаванай беларускімі службамі, на мяжы быў створаны лагер для каля 1000 мігрантаў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)