21 зубр патануў у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці каля вёскі Вялікія Масушыны.

Як паведамляе Мінпрыроды Беларусі са спасылкай на ДПУ «Белавежская пушча», непадалёку ад вёскі Вялікія Масушыны ў свіслацкім раёне знойдзены 21 зубр. Жывёлы праваліліся пад лёд Навадворскага возера.

Паводле інфармацыі Мінпрыроды, у статку жывёл было больш за 100 асобін, некаторыя з іх патанулі пры пераходзе праз водную перашкоду. На беразе ракі знойдзена маладое цяля ва ўзросце 10-11 месяцаў, якое было пакусана драпежнікамі, па папярэдняй інфармацыі гэта былі ваўкі.

Па стане на 13 студзеня ўсіх жывёл выцягнулі на паверхню, на месцы працуе дзяржаўная камісія з удзелам прадстаўнікоў ДПУ «Белавежская пушча».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)