Незвычайная сітуацыя здарылася ў горадзе Мысловіцэ (Сілезія). Кліенту адной з крамаў не спадабалася тое, што хот-дог, які яму прадалі быў занадта халодным. У справу прыйшлося ўмяшацца паліцыі.

Паміж кліентам, як высветлілася пазней грамадзянінам Беларусі, і адным з прадаўцоў адбылася спрэчка. Па словах мужчыны, тэмпература хот-дога была занадта нізкай і не адпавядала яго патрабаванням. Супрацоўнікі крамы лічылі інакш і не жадалі ісці на саступкі пакупніку. Нарэшце, незадаволены якасцю абслугі грамадзянін Беларусі дастаў тэлефон і выклікаў паліцыю.

 

Супрацоўнікі паліцыі якія прыбылі на месца здарэння і праверылі дакументы мужчыны, здзівіў яшчэ адзін факт: грамадзянін Беларусі знаходзіўся ў вышуку праз рашэенне раённага суду г. Цешына за нявыплачаны штраф.

 

У выніку гэтага інцыдэнту кліент вырашыў заплаціць штраф на месцы, каб не быць арыштаваным. Як вырашылася спарава з халодным хот-догам, застаецца загадкай.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)