Падчас рабочага візіту ў Стаўбцы скандальныя словы прагучалі з боку міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча, які адкрыта сказаў, што ен інфармаваны аб кадравых чыстках па ідэалагічных матывах ва ўстановах Міністэрства культуры і выступае за выкарыстоўванне такой практыкі.

“Не хаваю таго, што мы праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тым нашых супрацоўнікам і работнікам, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымаецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца ўрэшце. У сувязі з гэтым больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фармуюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца.” – сказаў Маркевіч.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)