Супраць грамадзяніна Беларусі Яўгена Жураўскага, які ў мінулым годзе ўдзельнічаў у пікеце пад беларускім пасольствам ў Варшаве, паведамілі, распачата крымінальная справа.

Як паведамляе сайт тэлеканала «Белсат», у верасні мінулага года Жураўскі быў адным з ініцыятараў ушанавання памяці Андрэя Зельцара  ў рамках пікета каля беларускага пасольства. Зельцар загінуў ад рук супрацоўнікаў КДБ, якія ўварваліся ў яго кватэру. Падчас штурму Зельцар застрэліў аднаго з афіцэраў, а затым сам быў застрэлены. Справа атрымала шырокі рэзананс у Беларусі і за мяжой.

 

Каля 20 чалавек узялі ўдзел у акцыі ўшанавання памяці Зельцара. Падчас пікету Жураўскі выступіў перад прысутнымі: «Я там сказаў, што два чалавекі загінулі, і гэта дрэнна. А іх, мабыць, напалохала тое, што я сказаў: «Зельцар — свабодны беларус са зброяй».

 

Праз два месяцы пасля арганізаванага пікету ў кватэру маці Жураўскага прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі міліцыі. У далейшым Следчы Камітэт распачаў супраць Жураўскага крымінальную справу нібыта за распальванне сацыяльнай варожасці: артыкул 130 ч. 3 КК РБ.

 

Паводле Яўгена Жураўскага, крымінальная справа з’яўляецца помстай з боку міліцыі і беларускіх спецслужбаў за яго апазіцыйную дзейнасць у Беларусі і актыўную грамадзянскую пазіцыю ў Польшчы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)