Жыхар Ліды Дзмітрый Трафімчык быў сення затрыманы міліцыяй пры спробе перасячэння беларуска-польскай мяжы.
Як паведамляюць тэлеграм-каналы звязаныя з МУС Беларусі, мужчына нібыта займаўся распаўсюдам экстрэмісцкай інфармацыі (арт. 19.11 КоАП). На відэа, якое выклала ў інтэрнэце міліцыя, лідчанін прызнае сваю віну і раскайваецца за свае паводзіны.
Паводле інфармацыі, распаўсюджанай праўладнымі каналамі ў тэлеграме, летам 2020 года жыхар Ліды прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і таму быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. У цяперашні час жыхар Ліды знаходзіцца пад арыштам.
Summary