25 студзеня ў Беластоку адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці са зняволенымі актывістамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
Акцыя салідарнасці пачнецца а 18:00 ля помніка кс. Ежы Папялушка. 25 студзеня споўнілася роўна 10 месяцаў з моманту затрымання актывістаў польскай меншасці ў Беларусі. Мэта акцыі – праявіць салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі.
Супраць актывістаў Саюзу палякаў былі выстаўленыя абвінавачанні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Распальванне варожасці»). За гэта лідарам польскай меншасці ў Беларусі пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы. Праваабаронцы прызналі Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута палітвязнямі.