Эшалоны з расiйскай ваеннай тэхнікай без апазнавальных знакаў прыбылі ў Беларусь.
«Дзіўная рэч, вучэнні абвешчаныя ў адным месцы, аднак амаль паўсюль вiдаць вайсковую тэхніку», — кажуць відавочцы.
Відэа для рэдакцыі тэлеграм-канала “Баста!” даслаў адзін з відавочцаў падзеі.
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, усё адбываецца ў рамках сумесных вучэнняў «Саюзная рашучасць 2022». Дакладная колькасць задзейнічаных сіл пакуль невядомая. Апошнім часам Расiя таксама размешчвае значныя сілы на беларуска-ўкраінскай мяжы.