Учора ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасьці з лідэрамі Саюзу палякаў Беларусі, зьняволенымі праз рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і член праўлення СПБ Анджэй Пачобут знаходзяцца ў беларускай турме з сакавіка 2021 года. Прычынай іх затрымання стала нібыта прапаганда нацызму і распальванне нацыянальнай варожасьці. Як высветлілася пазней, беларускія ўлады лічаць салдат і ветэранаў Арміі Краёвай нацыстамі і бандытамі, таму што яны са зброяй у руках змагаліся супраць савецкіх акупантаў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

 

Арганізатарам пікету ў Беластоку была між іншым старшыня Ваўкавыскага аддзялення Саюза палякаў Беларусі, Марыя Цішкоўская. Падчас акцыі салідарнасці Цішкоўская прамовіла да прысутных: “Нас вельмі турбуе, што нашы лідары працягваюць заставацца ў зняволенні. Ужо дзесяць месяцаў яны ў турме. Да нас даходзіць вельмі мала інфармацыі пра іх. Кожны месяц мы стараемся арганізоўваць акцыі. Робім, што можам. Гэта цяжка, бо яны нічога не зрабілі, каб зараз з іх так здзекаваліся. Я ведаю, у якіх умовах яны сядзяць, я там была. Анджэй и Анжаліка духам моцныя, але фізічна ўжо слабыя. Павінна быць нейкае выйсце з усёй гэтай сітуацыі. Хочацца верыць, што наступным разам нам не давядзецца арганізоўваць акцыю і яны выйдуць на волю”.

 

Акрамя палякаў з Беларусі, у акцыі салідарнасці ўдзельнічалі таксама беларусы з Гродна і іншых гарадоў, для якіх лёсы Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута неабыякавыя.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)