Вучні польскай школы ў Гродне занялі першае месца ў турніры па валейболе, арганізаваным сярод навучэнцаў гродзенскіх школаў.
Гэта чарговы штогадовы турнір па валейболе, які праходзіць сярод навучэнцаў сярэдніх школаў, гімназій і ліцэяў . Летась юныя польскія валейбалісты з СШ. 36 занялі другое месца на п’едэстале гонару. Сёлета падапечныя трэнера і настаўніка фізкультуры Юліі Сіняк даказалі сапернікам, што яны непераможныя і заваявалі залатыя медалі.
У склад бела-чырвонай дружыны ўваходзілі:
1. Марцін Стшалкоўскі
2. Эдгар Барсукевіч
3. Даніэль Юхневіч
4. Арсеній Бараноўскі
5. Уладзіслаў Барадын
6. Ягор Чарніцкі
7. Ежы Канюк
8. Максім Скорб
9. Багдан Кеўляк
Рэдакцыя парталу «Віртуальная Беларусь 24» віншуе пераможцаў і жадае маладым палякам далейшых поспехаў!