Хор “Крэсавякі”, які ужо шмат гадоў дзейнічае пры Таварыстве польскай культуры Лідчыны даў калядны канцэрт у горадзе Ашмяны.

 

Палякі з Ашмянаў, якія аб’ядноўваюцца пры Таварыстве польскай культуры Ашмяншчыны, 23 студзеня 2022 года гасцілі ў сябе сяброў з Лідчыны. Хор Крэсавякі, які амаль што ад моманту свайго заснавання дзейнічае ў структурах ТкпЛ, заспяваў у мясцовым касцёле св. Міхаіла Арханёла найбольш вядомыя польскія калядныя песні.

Адным з арганізатараў канцэрту быў ксёндз Ян Пузына, які працуе ў Ашмянах. У той жа час кс. Пузына з’яўляецца кіраўніком Таварыства польскай культуры Ашмяншчыны, якое аб’ядноўвае частку мясцовай польскай супольнасці.

 

На запрашэнне кс. Пузыны, акрамя артыстаў з хору адгукнуліся таксама іншыя дзеячы і сябры ТпкЛ, разам з яе шматгадовым кіраўніком Аляксандрам Калышкам.

Może być zdjęciem przedstawiającym 8 osób, ludzie stoją i na świeżym powietrzu

 

Гурт «Крэсавякі» пачаў сваю артыстычную дзейнасць 6 студзеня 1990 года, у гэты дзень Лідскі хор даў свой першы канцэрт з нагоды свята Трох Каралёў. Першым кіраўніком польскіх спевакоў з Ліды быў Станіслаў Янушкевіч.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)