Работнікі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі адклалі свае прафесійныя абавязкі і ўважліва сачылі за выступам беларускага палітыка.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка звярнуўся з прамовый да народу і Нацыянальнага сходу. Выступ трансліравалася ўсімі дзяржаўнымі тэлеканаламі. Аднак інтэрнэт-карыстальнікаў вельмі зацікавілі фотаздымкі, на якіх можна пабачыць, як рабочыя беларускіх прадпрыемстваў назіраюць за выступам Лукашэнкі.
Пра тое, ці супрацоўнікі добраахвотна адклалі свае прафесійныя абавязкі, каб у прамым эфіры слухаць і глядзець Аляксандра Лукашэнку, ці атрымалі адпаведны загад ад кіраўніцтва, інфармацыі няма. Тым не менш фотаздымкі могуць выклікаць іранічную ўсмешку і асацыяцыю з часамі СССР.
1.
2.
3.
4.
5.
6