Сёньня беларускі палітык Аляксандар Лукашэнка выступіў з г.зв зваротам да народу і Нацыянальнага сходу. Мерапрыемства прайшло ў Палацы Рэспублікі і трансліравалася ў прамым эфіры на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах.

Лукашэнка традыцыйна выказваў спрэчныя тэзісы ў эксцэнтрычным і агрэсіўным стылі. Так ён звяртаўся да палітычных эмігрантаў, пагардліва называючы іх “беглымі”. Насамрэч гэта людзі, якія з-за рэпрэсій і страху зняволення у турме мусілі пакінуць сваю краіну.

 

Мая вам парада: дадому! Кайцеся і станавіцеся на калені! Заплаціце штрафныя санкцыі за нанесеную шкоду, хаця б часткова, таму што тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы запрацуеце наперад за сваё жыццё. Перш чым вы адсядзіце ў месцах не гэтак аддаленых, мы створым грамадскую камісію, старшыней якой могуць быць генпракурор і наш глашатай Рыгор Азаронак –  сказаў Лукашэнка ў сваім выступе.

 

Беларускі дыктатар абвінаваціў сваіх палітычных супернікаў у спробах забароны расійскай мовы на беларускай тэрыторыі пасля заканчэння рэвалюцыі: “Яны хацелі ліквідаваць расійскую мову — нашу мову і прысягнуць на вернасць экстрэмісцкім сімвалам, арганізаваць масавы дэмантаж помнікаў“.

 

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў сваіх бліжэйшых суседзяў — Польшчу і Літву, абвінаваціўшы гэтыя краіны ў падпарадкаваньні палітыцы, якую праводзяць ЗША. Ён дадаў, што ў выпадку ваеннай агрэсіі супраць Беларусі “тут будуць сотні тысяч расійскіх салдат, якія будуць ваяваць разам з сотнямі тысяч беларускіх салдат“.

 

Падчас прамовы Лукашэнка закрануў і гістарычныя падзеі: «Цяпер гэтае свята (так званы Дзень народнага адзінства — 17 верасня) стаіць на адным узроўні з Днём Перамогі (9 мая) і Днём Незалежнасці (3 ліпеня) ». У 2021 годзе Лукашэнка сваім рашэньнем абвесьціў дзень 17 верасьня — пачатак савецкай агрэсіі супраць Польшчы, дзяржаўным сьвятам, абразіўшы такім чынам пачуцці сотняў тысяч палякаў у Беларусі, для якіх гэтая дата мае адназначна пеяратыўнае адценне.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)