Урад Беларусі ўвёў санкцыі супраць Сербіі і Княства Ліхтэнштэйн. Адпаведнае пастанова апублікавана на нацыянальным партале прававой інфармацыі pravo.by.
Урадам Беларусі апублікавана Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2022 г. № 57 «Аб рэгуляванні цэн і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Вышэйзгаданай пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 года нумар 700 “Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў”. У новай рэдакцыі спіс краін імпарт тавараў з якіх забаронены пашыраны за кошт Княства Ліхтэнштэйн і Рэспублікі Сербіі. Раней Пастанова 700 ужо забараняла ўвоз некаторых тавараў з Еўрасаюза і краін-членаў, а таксама тавараў з ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Македоніі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі і Швейцарыі. Новая пастанова дадаткова выключае соль са спісу забароненых прадуктаў. Новае палажэнне таксама выключае са спісу забароненых тавараў, тавары якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці дзіцячага харчавання і спецыялізаваных харчовых прадуктаў. Да выключэнняў з забароны ўвозу адносяцца таксама біялагічна актыўныя дабаўкі, лекі, у тым ліку гомеапатычныя прэпараты, вітаміны, мінералы, вітамінна-мінеральныя комплексы, вырабы медыцынскага прызначэння.
Эмбарга ўведзена на тэрмін на 6 месяцаў. Пастанова набывае юрыдычную сілу праз 10 дзён пасля апублікавання.