Прэзідэнт Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша паведаміў, што былы трэнер варшаўскай «Легіі» Чэслаў Міхневіч зойме пасаду кіраўніка нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе.

Варта адзначыць, што Чэслаў Міхневіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў Бярозаўцы (цяпер Лідзкі раён). Яго маці тады прыехала ў Беларусь да сваякоў і нарадзіла.

Акрамя «Легіі», Міхневіч трэніраваў моладзевую зборную Польшчы, а таксама шэраг польскіх клубаў, у т.л. Лех, Заглэмбе, Арку, Відзэў, Ягелонiю. У якасці трэнера двойчы выйграў чэмпіянат Польшчы.

У паўфінальным матчы плэй-оф турніру за выхад у фінал чэмпіянату свету ў Катары зборная Польшчы сустрэнецца з Расіяй. Матч пройдзе ў Маскве 24 сакавіка.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)