Актывіст Саюза палякаў Беларусі і праваабаронца Аляксандр Капуцкі знаходзіцца пад вартай ужо два месяцы.

 

Як паведамляе інтэрнэт партал http://znadniemna.pl , актывіст СПБ знаходзіцца у арышце з 17 снежня мінулага года. Маладзечанскі гарадскі суд па запыце міліцыі некалькі разоў працягваў тэрмін знаходжання пад вартай Аляксандру Капуцкаму.

 

Актывіст Саюза палякаў быў арыштаваны ў снежні, быццам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле сяброў СПБ у Маладзечне, Капуцкі можа знаходзіцца пад вартай да рэфэрэндуму аб зменах у Канстытуцыю Беларусі, які пройдзе 27 лютага.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)