На мінулым тыдні Польская Мацеж Школьная зарганізавала калядную сустрэчу для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову ў Вілейцы.
Падчас мерапрыемства маладыя палякі атрымалі прызы, падарункі і сувеніры ад Грамадскага Аб’яднання “Польская Матеж Школьная” і кіраўніка консульскага аддзела пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Пятра Апостолідзіса.
Узнагароды і дыпломы атрымалі пераможцы конкурсу дэкламавання ім. Адама Міцкевіча. Таксама узнагароджаныя былі ўдзельнікі літаратурна-мастацкага конкурсу, які ладзіць Мінскае аддзяленне ПМШ.
Крыніца: pmsgrodno.org