Беларусь плануе накіраваць у Сірыю вайсковы кантынгент колькасцю да 200 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў праекце пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй.

Згодна з гэтым праектам, Беларусь плануе накіраваць у Сірыю да 200 вайскоўцаў для аказання гуманітарнай дапамогі мясцоваму насельніцтву сумесна з адпаведнымі падраздзяленнямі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

У дакуменце гаворыцца, што склад, колькасць і структура вайсковых штабоў зацвярджаюцца беларускім бокам. Падчас знаходжання ў Сірыі вайсковы кантынгент Беларусі знаходзіцца як пад сваім, так і расійскім камандаваннем.

Праект пагаднення ўхваліў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Расiя вядзе ваенную кампанію ў Сірыі з верасня 2015 года, што дазволіла ўраду сірыйскага дыктатара Башара Асада аднавіць кантроль над большай часткай краіны пасля разбуральнай грамадзянскай вайны.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)