Беларускія і польскія артысты зладзяць аўкцыён для грамадзян Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну. Дабрачынны мастацкі аўкцыён у другі раз арганізуюць фонд Humanosh і галерэя Piękna.

Сярод аўтараў — Міхаіл Гулін, Жана Капуснікава, Руфіна Базлова, Андрэй Лянкевіч, Жана Гладко, Сяргей Шабохін, Караліна Палякова, Аляксей Лунёў, Катажына Козыра, Рафал Ольбінскі, Каміль Котарба.

На аўкцыён быў выстаўлены 71 твор выбiтных аўтараў з Беларусі і Польшчы. Гэта карціны, плакаты, скульптуры, фота і іншыя творы мастацтва. Пачатковы кошт прадметаў, выстаўленых на аўкцыён, складае ад 20 да 1300 еўра. Усе сродкі, сабраныя падчас аўкцыёну, пойдуць на падтрымку ініцыятывы «Дом міру», якая дапамагае беларусам у Польшчы. Дабрачынны інтэрнэт-аўкцыён адбудзецца 9 лютага ў 21:00.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)