9 лютага адзначаецца Дзень салідарнасці з незалежнымі СМІ ў Беларусі . У гэты дзень усіх заклікаюць падтрымаць зняволеных журналістаў.
З нагоды Дня салідарнасці з медыямi лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў і блогераў праз незалежныя СМІ:
9 лютага – паўтара гады з кропкі незвароту, з моманту, калі беларусы вырашылі не маўчаць, а глядзець праўдзе ў вочы. І гэтае 9 лютага мы прысвячаем тым, хто дапамагаў і дапамагае нам дамагчыся гэтай праўды – журналістам, блогерам і медыям.
Дзякуй тым, хто аднаўляе працу рэдакцый і хто стварае персанальныя блогі. Дзякуй тым, хто задае мне нязручныя пытанні. Дзякуй тым, каму хапае энергіі ўзяць на сябе адказнасць за каманды.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер за кратамі знаходзяцца 33 прадстаўнікі незалежных СМІ. На дадзены момант усе найважнейшыя навінавыя парталы заблакаваныя, некаторыя СМІ нават прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямi— «Белсат», «Наша ніва», «Радыё Свабода», БелаПАН.