Сёння пачаліся беларуска-расійскія вучэнні “Саюзная рашучасьць”, паведаміла Мінабароны Расіі.

Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, мэтай вучэнняў з’яўляецца адпрацоўка задач, звязаных з падаўленнем і адбіццём знешняй агрэсіі ў ходзе абарончай аперацыі, а таксама супрацьдзеяннем тэрарызму і абаронай інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

Паводле інфармацыі Мінабароны Расеі, вучэнні пройдуць на палігонах: Даманоўскім, Гожскім, Обоз-Лясьнёўскім, Брэсцкім і Асіповіцкім. Падчас вучэнняў таксама будуць задзейнічаны аэрапорты ў Баранавічах, Лунінцы, Лідзе і Мачулішчах.

Мінабароны РФ паведамляе, што на асобных участках тэрыторыі Беларусі будуць праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя з узмацненнем аховы дзяржаўнай мяжы ў мэтах недапушчэння пранікнення ўзброеных тэрарыстычных груп, ліквідацыяй каналаў транспартавання зброі і боепрыпасаў, пошукам , блакіроўкай і знішчэннем незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп меркаванага праціўніка. На падставе гэтых слоў можна растлумачыць з’яўленне расейскай зброі ля беларускай мяжы з Украінай. 6 лютага агенцтва Reyters апублікавала спадарожнікавыя здымкі амерыканскай кампаніі Maxar Technologies ад 4 лютага, на якіх бачна наяўнасць расійскай зброі ў ваколіцах Ельска, Лунінца і Рэчыцы, то бок 15 знішчальнікаў Су-25 і сістэмы С-400 на аэрапорце Лунінец і ракетных комплексаў «Іскандэр» у раёне Ельска.

Паводле легенды існуюць два праціўніка. З аднаго боку, гэта будуць «Рэспубліка Палессе» і «Паўночная Федэрацыя» (гаворка ідзе пра Беларусь і Расію — рэд.), з другога — кааліцыя заходніх краін «Нярыс», «Памор’е» і « Клопія» і падкантрольныя ёй тэрарыстычныя арганізацыі.

Паводле слоў намесніка міністра абароны Расіі Аляксандра Фаміна, 12 знішчальнікаў СУ-35, два дывізіёны з ракетнымі комплексамі С-400 (у кожным па 8 пускавых установак) і самаходная зенітна-ракетная ўстаноўка “Панцыр-С1”. былі разгорнуты на тэрыторыі Беларусі. Як паведаміў намеснік міністра абароны Расеі, яны будуць выкарыстоўвацца для праверкі функцыянавання аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны краін Саюзнай дзяржавы.

Варта адзначыць, што Даманаўскі палігон для беларускіх паветраных і супрацьпаветраных войскаў знаходзіцца прыкладна ў 115 кіламетрах ад польскай мяжы і ў 95 кіламетрах ад украінскай. Гожскі палігон 6-й механізаванай брыгады знаходзіцца прыкладна ў 30 кіламетрах ад польскай мяжы і ў 4 кіламетрах ад літоўскай мяжы, палігон каля Обоз-Лясной, дзе трэніруюцца 11-я механізаваная брыгада са Слоніма і 50-я механізаваная брыгада з Барановічаў, знаходзіцца прыкладна ў 56 кіламетрах ад мяжы з Польшчай, Брэсцкі палігон у 7 кіламетрах ад мяжы з Польшчай і ў 35 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Такім чынам вучэнні могуць спрыяць эскалацыі канфлікту ў рэгіёне і з’яўляцца спосабам ціску на заходнія краіны, якія прынялі санкцыі супраць Беларусі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)