Жыхарка Докшыцкага раёну выйграла справу з Докшыцкім ЗАГСам.

Раней жыхарка Докшыцкага раёна звярнулася докшыцкі ЗАГС з просьбай змяніць нацыянальнасць маці ў пасведчанні аб нараджэнні. Жанчына патрабавала, каб «беларуса» замянілі на «полька». Докшыцкі ЗАГС не задаволіў хадатайніцтва жанчыны, таму яна была вымушана скіраваць скаргу ў суд.

21 студзеня на пасяджэнні суда Докшыцкага раёна пацярпелая прад’явіла пасведчанне аб нараджэнні сястры, у якім нацыянальнасць маці і бацькі пазначана як польская. Падчас пасяджэння былі заслуханы паказанні двух сведкаў, якія пацвердзілі, што бацькі жанчыны былі палякамі.

Суд пастанавіў прызнаць абгрунтаванай скаргу жанчыны. Згодна з рашэннем Докшыцкага райсуда, ЗАГС докшыцкага райвыканкама абавязаны ўнесці змены ў пасведчанне аб нараджэнні, гэта значыць указаць нацыянальнасць маці пацярпелай як полька.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)