На аўкцыён былі выстаўленыя некалькі вытворчых цэхаў, сталовая і медпункт, якія належаць АДА «Лідзкая абутковая фабрыка». Ці гэта канец легенарных лідскіх кедаў?

Беларуская дзяржаўнае прадпрыемства БелЮрЗабяспечанне выставіла на сваёй інтэнэт-пляцоўцы некалькі будынкаў, якія належаць Лідзкай абутковай фабрыцы. Гэта звязана з запазычанасцямі завода перад банкам. Усе будынкі знаходзяцца на тэрыторыі фабрыкі ў Лідзе па вуліцы Фабрычнай, 6. Самы дарагі будынак, гэта будынак вытворчага цэха № 11, пачатковая цана на які 824 430 BYN, плошча будынку 2980,6 кв. Будынак прызначаны для вытворчасці тэкстылю, адзення і скуры.

Самы вялікі будынак – завадская сталовая, плошчай 3618,3 квадратных метра, дзяржаўная пляцоўка выставіла яго па цане 722 840 BYN. Астатнія будынкі – гэта цэх ліццёя падошв, плошчай 499 квадратных метраў (выстаўлены за 140 830 BYN), будынак тыражавання матэрыялаў, плошчай 1449,2 квадратных метра (выстаўлены за 491 220 BYN) і квадратных метраў медпункт з КПП(плошчай 258 квадаратных метраў).

Усе аўкцыёны пачнуцца 24 лютага ў 9.00.

Як паведамляе сайт VGR.by , па словах кіраўніцтва, цяпер фабрыка працуе на поўную магутнасць, кіраўніцтва спрабуе аператыўна пагасіць запазычанасць, вытворчы працэс ідзе ў штатным рэжыме.

Гэта не першая праблема з Лідскай абутковай фабрыкай, у 2018 годзе беларускі брэнд патрыятычнага адзення LSTR наладзіў супрацоўніцтва з фабрыкай. У выніку завод паставіў у 5 разоў менш заказаў, чым было прадугледжана кантрактам. Як прыводзіў тады партал Наша Ніва словы стваральніка брэнду LSTR:

Пасля першага рэлізу мы замовілі ў фабрыкі вялікую колькасць абутку, каб задаволіць попыт усіх, хто хацеў сабе лідскія кеды. Яны свае абавязкі не выканалі, прытым што мы заўсёды плацілі па факце адгрузкі тавару. Кіраўніцтва паводзіць сябе алагічна: не выходзіць з намі на сувязь два месяцы, не здымае слухаўкі. Нават пятая частка, якую мы атрымалі, далася нам вялікімі высілкамі — для гэтага трэба было бясконца бамбардзіраваць іх званкамі.

Ці гэта канец Лідскай абутковай фабрыцы і легендарнай мадэлі ЛМ-17? Пабачым пасля 24 лютага.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)