Канцэрт памяці св. Яна Боско адбыўcя 13 лютага ў Дзятлаве.
Імпрэзу падрыхтавалі дзеці і моладзь з мясцовай парафіі пад кіраўніцтвам яе пробашча кс. Здзіслава Пікуля SDB і музычны гурт «Bosco Band» з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Айцец Ян Боско – вялікі святы каталіцкай царквы, заснавальнік салезіянскай кангрэгацыі. Праславіўся як геніяльны асветнік, «бацька і настаўнік» моладзі. Літургічны ўспамін св. Яна Боско адзначаецца ў канцы студзеня.
Крынiца: grodnensis.by/diatlovonews.by