Як паведамляе партал hrodna.life, сёння ў 18.30 дома ў Гродне была затрыманая польская актывістка, намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Рэната Дземянчук.
Аб затрыманні паведамілі суседзі. Па іх словах, тры чалавекі ў зялёнай форме запіхнулі яе ў цёмны аўтобус. Пакуль прычына і дэталі затрымання невядомыя.
Актывісты СПБ Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут па-ранейшаму застаюцца пад вартай. Абодва лідары польскай меншасці былі абвінавачаны па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці або розні па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай і інш.). Па гэтым артыкуле ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі арыштаваных лідараў Саюза палякаў палітвязьнямі.