Затрыманая ўчора ў Гродне намеснiк старшынi Саюза палякаў на Беларусі Рэната Дземянчук цяпер на волі, паведамляе партал Znadniemna.pl. Міліцыя затрымала актывістку за арганізацыю «нелегальнай iмпрэзы».
Як паведамлялася раней, польская актывістка і віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Рэната Дземянчук была затрымана ў сваім доме ў Гродне.
-У нас таксама добрыя навіны пра маладзечанскага актывіста СПБ Аляксандра Капуцкага. Ён быў вызвалены з-пад адміністрацыйнага арышту ў Маладзечне пасля 60 сутак зняволення,- паведамляе партал znadniemna.pl.
Актывісты СПБ Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут па-ранейшаму застаюцца пад вартай. Абодва лідары польскай меншасці былі абвінавачаны па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці або розні па расавай, нацыянальнай, рэлігійнай прыкмеце).