Пад Варшавай у аўтакатастрофе загінуў заснавальнік прыватнага музея ў Навагрудку і палітычны ўцекач Сяргей Лаўрушчык.
Варшаўскае выданне паведаміла, што здарэнне адбылося каля 11 гадзін раніцы 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мiнiбус.
На працягу 6 гадоў Сяргей ствараў у сваім доме ў Навагрудку музей, пераносячы пакоі ў розныя эпохі — ад Вялікага Княства Літоўскага да савецкіх часоў. Летась міліцыя прыйшла да Сяргея Лаўрушчыка з-за ягонага ўдзелу ў акцыях пратэсту. Экспанаты былі прызнаны зброяй, а гаспадар дома — злачынцам. Яму давялося бегчы з Беларусі.
«Веру, што буду жыць у свабоднай Беларусі», — сказаў Сяргей у інтэрвію Радыё Свабода ў красавіку 2021 году.
У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я.