На прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў стан здароўя незаконна зняволеных кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі і абвінаваціў польскі бок.
На думку прадстаўніка беларускай дыпламатыі, Польшча вінаватая ў тым, што Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут дагэтуль знаходзяцца ў беларускай турме. Гаворачы пра вызваленьне і высылку з краіны трох польскіх актывістак, Макей сказаў:
– На жаль, польскі бок вырашыў выкарыстаць гэта ў якасці інфармацыйнай нагоды і шырока разрэкламаваў вызваленне гэтых асоб у СМІ, паспрабаваў таксама выкарыстаць гэта ў сваіх нейкіх ідэалагічных мэтах. Два чалавекі, якія застаюцца ў Беларусі, знаходзяцца ў сувязі з парушэннем адпаведных нормаў беларускага заканадаўства. Іх лёс будзе вырашацца ва ўстаноўленым парадку.
Уладзімір Макей таксама закрануў тэму здароўя польскіх вязняў сумлення, запэўніўшы прысутных, што жыццю і здароўю Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс нічога не пагражае.
Лідэры Саюзу палякаў Беларусі знаходзяцца ў беларускай турме з сакавіка 2021 году праз абсурдныя абвінавачаньні пракуратуры ў распальваньні нацыянальнай варожасьці.