Новым кіраўніком АМАПу ў Гродне стаў Юрый Насеня. Раней ён быў намеснікам кіраўніка АМАП Віктара Краўцэвіча, які стаў кіраўніком АЛМАзу.

Юрый Насеня нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці. У МУС Беларусі пачаў працаваць у 1998 годзе міліцыянерам АМАП пры УУС Гродзенскай вобласці. З 2005 па 2018 год займаў розныя кіруючыя пасады. У 2018 годзе стаў намеснікам кіраўніка АМАПу ў Гродне.

Як паведамляе канал ў Тэлеграме “Право имеют”. Літва, Латвія і Эстонія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Юрыя Насені. Ён трапілі ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю вышэйўзгаданых дзяржаў. Дадзеныя Нясені таксама раней былі апублікаваныя ў Telegram-каналах, якія займаюцца дэанонам сілавікоў якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)