Прэзідэнты Беларусі і Расіі прынялi рашэнне аб прадаўжэнні вучэнняў “Саюзная рашучасць 2022”. Рашэнне было прынята ў сувязі з актывізацыяй ваенных дзеянняў каля мяжы з Украінай і пагаршэннем сітуацыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

У беларускім ведамстве таксама падкрэслілі, што Захад «напампоўвае» Украіну сучаснай зброяй, пры гэтым прыярытэт аддаецца наступальнаму узбраенню.

— Падраздзяленні Узброеных сіл Расіі вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі толькі пры аб’ектыўнай неабходнасці і калі мы самі прымем такое рашэнне. Гэта наша чыста ўнутраная справа, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал Віктар Гулевіч.

– Сілы і сродкі, якія разгорнуты ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, у тым ліку ля межаў Беларусі, з’яўляюцца адным з фактараў, якія ўплываюць на далейшае развіццё сітуацыі, – сказаў генерал.

Рашэнне аб аднаўленні сумесных вучэнняў было абгрунтавана «ўзмацненнем ваеннай актыўнасці на межах Саюзнай дзяржавы і пагаршэннем сітуацыі на Данбасе».

Раней Мінск і Масква запэўнівалі аб спыненнi манеўраў, а расiйскія войскі і тэхніка павінны былі вярнуцца на базы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)