У гэтую суботу, 26 лютага, адбудуцца акцыі салідарнасці з арыштаванымі актывістамі Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс.

Акцыі салідарнасці пачнуцца а 12:00 у Варшаве, Сіднэі, Чыкага, Берліне і Гданьску. Пікеты пройдуць каля расiйскіх амбасадаў і консульстваў.

Міжнародныя акцыі салідарнасці ініцыявалі Саюз палякаў Беларусі, фонд “Польшча злучае нас” і клубы “Польскай газеты”.

Супраць актывістаў Саюзу палякаў былі выстаўленыя абвінавачанні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Распальванне варожасці»). За гэта лідарам польскай меншасці ў Беларусі пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы. Праваабаронцы прызналі Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута палітвязнямі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)