У Хойніках сутыкнуліся дзве расійскія вайсковыя машыны.
Здарэнне адбылося ўвечары 25 лютага.Паводле папярэдняй інфармацыі, КАМАЗ Узброеных сіл Расiі сутыкнуўся з вайсковай машынай, якая ехала перад ім. У выніку ўдару кабіна грузавіка атрымала сур’ёзныя пашкоджанні.
Верагодна, расiйскія ваенныя машыны накіроўваліся ў бок Украіны.