ЕС разам з ЗША і Вялікабрытаніяй увёў персанальныя санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна, беларускіх і расійскіх вайскоўцаў з-за вайны ва Украіне.
Сярод беларускіх высокапастаўленых асобаў і вайскоўцаў санкцыі ўведзеныя супраць сакратара Рады бясьпекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча, першага намесьніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь і начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Віктара Гулевіча, намеснік міністра абароны Андрэя Жука.
Санкцыі распаўсюдзіліся і на людзей, якія курыруюць памежныя з Украінай вобласці — Гомельскую і Брэсцкую.
Старшыня аблвыканкаму Гомельскай вобласьці Іван Крупко падвергнуты санкцыям на падставе таго, што нясе адказнасьць за супрацоўніцтва мясцовых уладаў з вайскоўцамі, а таксама за выкананьне расейска-беларускіх вучэнняў, якія далі шанец прыгатавацца да агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Гомельскай вобласці. Па аналагічных прычынах пад санкцыі трапіў і кіраўнік аблвыканкаму Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка.
Таксама пад санкцыі сярод гомельскіх высокапастаўленых асоб і вайскоўцаў трапілі кіраўнік Гомельскай памежнай групы палкоўнік Уладзіслаў Бруеў і Мікалай Рагашчук – памочнік і інспектар Аляксандра Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.
У санкцыйныя спісы апынуўся і лётчык, палкоўнік, камандзір в/ч 54 804 Юрый Пыжык