У бліжэйшы час можна чакаць частковай мабілізацыі і выкарыстання беларускіх войскаў для нападу на Украіну, адзначае ByPol.

Беларускія салдаты ўжо ваююць ва Украіне. Як заявілі былыя беларускія сілавiкi, гэта вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый. Паводле іх слоў, беларускія ўлады не толькі трымаюць гэтую інфармацыю ў «сакрэце», але і ўкраінскія ўлады пакуль яе не раскрываюць – «каб не справакаваць афіцыйны поўнамаштабны ўдзел беларускай арміі ў развязанай Крамлём братазабойчай вайне». Пацярпелыя ёсць, яны былі ў расейскай вайсковай форме, кажа падпалкоўнік Аляксандар Азараў з арганізацыі ByPol.

— Мабілізацыйныя мерапрыемствы ідуць поўным ходам. Падрыхтаваныя спісы прызыўнікоў, на якіх ужо дасылаюцца позвы па пошце. Сёння вочы ўсяго свету скіраваны на Беларусь. Сёння мы выбіраем імя, імя агрэсара або імя героя.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)