Падляшскае ваяводства больш не будзе супрацоўнічаць з Гродзенскай вобласцю. Адпаведную пастанову прынялі ў панядзелак радныя сойміка Падляшскага ваяводства. Польскія мясцовыя ўлады тлумачаць, што гэта адказ на дзеянні рэжыму Лукашэнкі, а не крок супраць беларускага народа.

Падляшскае ваяводства вырашыла скасаваць дамовы з Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі. Радныя пагадзіліся, што дамоўленасці трэба разрываць — незалежна ад формы прызнання ў рэзалюцыі. У доўгай дыскусіі саветцы таксама падкрэслілі, што справа не ў тым, каб дзейнічаць супраць простых жыхароў Беларусі, а супраць беларускага рэжыму.

«Гэта рэзалюцыя не супраць простых жыхароў Беларусі. Гэта не што іншае, як сітуацыя, што мы не падтрымліваем рэжым, з якім мы маем справу там, які вядзе вайну. Гаворка менавіта пра гэтую ўладу і толькі» сказаў маршалак вяводства Артур Касіцкі.

Падляскi cоймiк таксама стварыў спецыяльную камісію дапамогі ўкраінцам, якая будзе займацца пытаннямі дапамогі ўцекачам з Украіны.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)