Улады маюць намер ліквідаваць адну з найстарэйшых польскіх грамадскіх арганізацый у Беларусі. Як паведамляе Telegram-канал «Маюць права», 1 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс ліквідацыі польскай арганiзацыi.

Пакуль мы не ведаем афіцыйнай прычыны ліквідацыі таварыства.

Нагадаем, ужо ў 2013 годзе старшыня таварыства Аляксандр Калышка быў аштрафаваны на 2,5 мільёна рублёў, за спробу ўшанаваць памяць героя паўстання 1863-1864 гг.

Таварыства польскай культуры Лідскага краю – польская грамадская арганізацыя, заснаваная ў лістападзе 1991 года ў Лідзе. Вельмі важнай сферай дзейнасці таварыства з’яўляецца польская адукацыя. Таварыства падтрымлівае дзейнасць польскага скаўтынгу (харцэрства). У снежні 1991 года ў Лідзе была створана першая скаўцкая дружына імя Вітальда Пілецкага. Таксама ў арганізацыі актыўна дзейнiчае польскі гурт «Kresowiacy».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)