У чацвер супрацоўнікі беларускага АМАПу затрымалі ў праваслаўным саборы маці беларускіх вайскоўцаў, якія маліліся аб міры ва Украіне.

Як паведамляе Цэнтр абароны правоў чалавека «Вясна», маці беларускіх вайскоўцаў сабраліся ўчора ў саборы на Нямізе — яны хацелі памаліцца за мір, дагэтуль не былі знаёмыя.

Паводле інфармацыі, у царкве было шмат “цiхароў” (яны рабілі выгляд, што прыходзяць у царкву сямейнай парай, але людзі заўважылі, што ў іх з сабой рацыі), а каля будынку дзяжурыла міліцыя.

Праваабаронцы паведамляюць, што арышты пачаліся пазней – былі затрыманыя як мінімум тры жанчыны. Вядома, што за жанчын заступiўся святар з сабору, але гэта не спыніла сiлавiкоў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)