Нацыянальны савет па вяшчанні выключыў з рэестра тэлепраграм, даступных у польскіх кабельных сетках і спадарожнікавых платформах, расійскія і беларускія каналы. Гаворка ідзе пра тэлеканалы: «Беларусь 24» і расiйскі «Першы канал».

«4 сакавіка 2022 года Нацыянальны савет па радыёвяшчанні прыняў пастанову аб выключэнні з +Рэестра тэлепраграм, якія распаўсюджваюцца выключна ў сістэме ІКТ, і праграм вяшчання +: «Беларусь 24» (таксама вядомая як: ТВ Беларусь) і Першы канал (таксама вядомы як: Channel 1 Russia, ORT1)», — чытаем у пастанове Нацыянальнага савета па вяшчанні (KRRiT).

У абгрунтаванні гаворыцца, што «праграмы здымаюцца з рэестра ў сувязі з размяшчэннем кантэнту, які пагражае бяспецы і абароне дзяржавы».

Раней Нацыянальны савет па вяшчанні забараніў вяшчанне ў Польшчы расiйскіх каналаў: RT (Russia Today), RT Documentary, RTR Planeta, «Союз ТВ» і «Россия 24».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)