Як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк, Еўразвяз плануе адключыць тры беларускія банкі ад міжбанкаўскай плацежнай сiстэмы SWIFT. Гэта Белаграпрамбанк, Дабрабыт Банк і Беларускі банк развіцця.
Такое рашэнне прадугледжана новым пакетам санкцый, падрыхтаваным Еўракамісіяй у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны.
Нагадаем, з мінулага года пад санкцыі ЕС трапілі некалькі беларускіх банкаў, у тым ліку найбуйнейшыя: Беларусбанк, Белінвестбанк і Белаграпрамбанк.