19-26 лютага ў сядзібе Польскай Мацежы Школьнай ў Гродне прайшла ХХХ алімпіяда польскай літаратуры і мовы ў Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца з 1993 года. Пераможцы прымуць удзел у Нацыянальнай алімпіядзе ў Варшаве, дзе будуць спаборнічаць са сваімі равеснікамі з Польшчы і іншых краін.
Алімпіяда была арганізавана гібрыдным спосабам: адны ўдзельнікі звязваліся з членамі журы дыстанцыйна, іншыя — стацыянарна.
Сёлета алімпіяда таксама прайшла такім чынам. Удзельнікі з Гродна прынялі ўдзел у конкурсе стацыянарна, а ўдзельнікі з Мінска, Ліды, Віцебска, Магілёва праз платформу ZOOM.
Пасля праходжання граматычных тэстаў, праверкі разумення праслуханага і прачытанага тэкстаў і напісання стылістычных работ журы адабрала 14 чалавек з найвышэйшымі баламі для вуснага субяседавання.
Пераможцамі Алімпіяды сталі:
Станіслаў Папко
Паўліна Папко
Багдан Кеўляк
Караліна Захар
Аліна Крыштаповіч
Дар’я Нагат.
Консул Марцін Хрусцель, які прысутнічаў на падвядзенні вынікаў алімпіяды, уручыў пераможцам дыпломы і прызы, а ўдзельнікам — падарункі за ўдзел.
Крынiца: pmsgrodno.org