Вядомы беларускі вікіпедыст Марк Бернштэйн асуджаны на 15 сутак арышту. З 2009 года Берштэйн уваходзіць у топ-50 вікіпедыстаў рускамоўнай версіі Вікіпедыі.

Марка арыштавалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Беларусі.

Раней адзін з расейскіх прапагандысцкіх каналаў апублікаваў асабістыя даныя Марка і абвінаваціў яго ў парушэнні артыкула 203 Крымінальнага кодэкса РФ. Адзін з расейскіх прапагандысцкіх каналаў у Telegram выказаў здагадку, што выпраўленні Марка ў артыкуле аб уступленні Расеі ва Украіну парушаюць закон, які карае за публічнае распаўсюджванне наўмысна непраўдзівай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ (адпаведны закон быў уведзены адразу пасля пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны – рэд.).

Адразу пасля арышту вікіпедыста беларускія каналы ў Telegram, звязаныя з беларускімі ўладамі, апублікавалі інфармацыю аб тым, што Бернштэйн арыштаваны за распаўсюд «антырасейскіх фэйкаў». Варта адзначыць, што ў беларускім заканадаўстве няма адпаведнага закону, які б караў за нібыта антырасейскія фэйкі. Як паведамляе ПЦ «Вясна», Марк быў афіцыйна асуджаны на 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне службовай асобе» (арт. 24.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)