Мы чакаем, што ЕС закрые аўтамабільны транзіт у Расію і Беларусь, акрамя, вядома, выключэння ўсіх расійскіх банкаў з сістэмы SWIFT, заявіў Радаслаў Фогель, віцэ-прэс-сакратар кiруючай партыi Права i Справядлiвасць, у эфіры Першай праграмы Польскага радыё.

Радаслаў Фогель таксама пракаментаваў атаку расiйскіх войскаў на палігон ў Явораве, недалёка ад мяжы з Польшчай.

– У сферы прамога ўздзеяння сур’ёзных зменаў няма, на тэрыторыі Украіны па-ранейшаму ідуць баі, – падкрэсліў польскі палітык.

Радаслаў Фогель дадаў, што напад на палігон ля мяжы быў невыпадковым, гэта павінен быў быць нахабны сігнал, які Пуцін паслаў краінам NATO.

– Мы таксама чакаем, што ЕС закрые аўтамабільныя перавозкі ў Расію і Беларусь, таму што сюды ўвесь час прыбываюць розныя тавары; гэта чарговая ўцечка санкцый – сказаў віцэ-прэс-сакратар ПіС.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)