На польска-беларускай мяжы перад памежным пераходам Кукурыкі-Казловічы польскія і ўкраінскія актывісты ўжо два дні блакуюць грузавікі з беларускімі і расiйскімі нумарамі рэгістрацыі. Такім чынам удзельнікі акцыі заклікаюць ЕС закрыць пункты пропуску для расійскіх і беларускіх грузавікоў.

Акцыя пачалася 12 сакавіка, а 14 сакавіка чарга грузавікоў расцягнулася на 28 км. Актывiсты таксама заклікаюць да санкцый супраць Расiі і Беларусі ў галіне аўтамабільных перавозак і транзіту грузаў.

Дзень і ноч мітынгоўцы блакуюць рух расiйскіх і беларускіх грузавікоў.

«Усё пад кантролем, фуры не едуць, усё стаіць, усё заблакавана. Мы тут на варце!» – заявіла адна з украінскіх актывістак Наталля Панчанка.

Паводле звестак Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, да расiйскага ўварвання ва Украіну, у Беларусь і Расію груз перавозілі 1800 польскіх транспартных кампаній.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)