14 сакавіка 40 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сёння былі затрыманыя яшчэ 30 чалавек; Былi затрыманы грамадзяне Ірака, Ірана, Сірыі і Емена.
Па дадзеных Памежнай службы, сёлета было амаль 2,2 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусi.
W dn.14.03 na terytorium🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾40 cudzoziemców.
Dziś zatrzymano 30 nielegalnych imigrantów w tym 23 na odcinku #PSGKuźnica Zatrzymani to ob.Iraku,Iranu,Syrii i Jemenu.
W tym roku było 2173 próby nielegalnego przedostania się z🇧🇾na terytorium🇵🇱. pic.twitter.com/UYjzVXJ7dF— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 15, 2022
2 сакавіка 2022 года ўступіла ў сілу распараджэнне міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі аб увядзенні часовай забароны на знаходжанне ў памежных з Беларуссю раёнах. Пастанова дзейнічае да 30 чэрвеня 2022 года.